Беларусы на украінскім фестывалі “Бандэрштат”

Беларусь на V Усеўкраінскім фестывалі альтэрнатыўнай музыкі “Бандэрштат” прадставіць брэсцкі рок-гурт "TerraKod". “Бандэрштат” адбудзецца ў Луцку з 13 па 14 жніўня.

Беларусь на V Усеўкраінскім фестывалі альтэрнатыўнай музыкі “Бандэрштат” прадставіць брэсцкі рок-гурт "TerraKod". “Бандэрштат” адбудзецца ў Луцку з 13 па 14 жніўня.

Фестываль традыцыйна праходзіць у жніўні з 2007 года, колькасць яго ўдзельнікаў як сярод гледачоў, так і сярод выступоўцаў расце. Арганізатары чакаюць, што ў гэтым годзе агульная колькасць дасягне 6-7 тысяч людзей.

Салістка гурту "TerraKod" Дар’я паведаміла, што спіс запрошаных на фестываль гасцей уражвае: “Глядзела па спісу удзельнікаў, там больш нікога няма з Беларусі. Гэта вельмі прыемна, вельмі адказна і будзем старацца”.

Дырэктар "TerraKodа" Зміцер Назараў не хаваючы свайго хвалявання зазначыў, што ўпэўнены ў музыках і ў добрай публіцы: “Будзем спадзявацца, што тыя, хто прыйдуць на канцэрт, "TerraKod" будзе выступаць у вельмі ўдалы час, амаль што ў 10 гадзін вечара, публіка будзе падрыхтаваная. Немалаважна, што на фестываль "Бандэрштат" усё ж такі прыйдуць такія свядомыя ўкраінцы, больш нацыянальны колер фестывалю. Будзем спадзявацца, што усё ж такі беларуская сучасная музыка спадабаецца ўкраінцам”.

За два дні “Бандэрштату”, акрамя музычнай часткі, можна будзе азнаёміцца з баямі па-казацку,  пагутарыць з ветэранамі Украінскай паўстанцкай арміі, паспрачацца з прадстаўнікамі палітычных груповак Украіны і Беларусі.

Зміцер Кісель, Радыё Рацыя

Фота: omusic.com.ua


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение