Дэпутат нямецкага Бундэстагу Рэнэ Рошпель узяў шэфства над Фёдарам Мірзаянавым

Фёдар МірзаянаўРэнэ Рошпель такім чынам патлумачыў сваё рашэнне: "Я быў узрушаны ўжываннем сілы падчас прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года, а такасма арыштамі і прысудамі, якія паследавалі за гэтым.

Рэнэ Рошпель такім чынам патлумачыў сваё рашэнне: "Я быў узрушаны ўжываннем сілы падчас прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года, а такасма арыштамі і прысудамі, якія паследавалі за гэтым.

Калі такіх маладых людзей, як Фёдар Мірзаянаў, арыштоўваюць у Беларусі выключна за адстойванне свайго права на свабоду меркаванняў, мы ў Нямеччыне не павінны заставацца ў баку.

Стаўшы апекуном, я хачу паказаць, што мы ўважліва назіраем за тым, што адбываецца ў Беларусі. І, у прыватнасці, мы не забыліся пра тых, хто знаходзіцца за кратамі! Робячы гэты крок, я хоцеў бы заклікаць маладых людзей заставацца палітычна актыўнымі, выступаць супраць несправядлівасці і дамагацца свайго права на дэмакратычныя выбары".  Кампанія апякунства над палітзтняволенымі была ініцыяваная праваабарончай арганізацыяй Libereco - Partnership for Human Rights для падтрымкі палітвязняў і іх родных.

"Радыё Свабода"