Лявон Тарасевіч зробіць твор выключнай каштоўнасці

Лявон Тарасевіч - вядомы польскі мастак беларускага паходжання - рыхтуе ў цэнтры горада Кельцэ (на поўдні Польшчы) мастацкую інсталяцыю. Мастака ў горад запрасіў адзін з мясцовых прадпрымальнікаў Тамаш Творэк. Ён паабяцаў, што на гарадскім пляцы мастакоў узнікне твор выключнай каштоўнасці.

Сам Лявон Тарасевіч пакуль не хоча раскрываць падрабязнасці. Ён толькі дадае, што кампазіцыю можна будзе паглядзець на пачатку верасня. Гэта будзе найбуйнейшы па памерах твор Лявона Тарасевіча. Падобныя канструкцыі ён рыхтаваў ужо ў Барселоне і Мілане. “У Кельцах будуць выкарыстаныя люстры”, - кажа мастак.

Шматлікая колькасць люстраў зробіць уражанне незакончанай прасторы, што паводле мяне, у згаданым месцы, будзе мець асаблівае значэнне. Гаворка ідзе пра тое, што ў цэнтры горада ўзнікне зусім новая прастора”, - распавёў Лявон Тарасевіч.

Мастак з’яўляецца выпускніком Факультэту жывапісу Акадэміі мастацтва ў Варшаве. Ягоныя творы дэманстраваліся ва ўсім свеце, між іншым, у Венецыі, Нью- Ёрку, Берліне, Стакгольме.

"Беларуская служба Польскага радыё"