Янка Запруднік: Людзі трымаюць на паверхні жыцця

Як застацца беларусам і на чужыне, якая яна, “беларуская” Амерыка – з нагоды свайго 85-гадовага юбілею распавядае слынны дзеяч беларускай дыяспары Янка Запруднік.

Як застацца беларусам і на чужыне, якая яна, “беларуская” Амерыка – з нагоды свайго 85-гадовага юбілею распавядае слынны дзеяч беларускай дыяспары Янка Запруднік.

Еўрарадыё: Большую частку жыцця вы правялі па-за межамі Беларусі. Сёння Беларусь перажывае нялёгкія часы, якія паспрыялі з’яўленню новай хвалі эміграцыі. Як застацца беларусам і на чужыне?

Запруднік: “Чалавек як асоба фармуецца да ўзросту 17-18 год. І калі ён пакідае Радзіму ўжо сфармаваным, родная зямля застанецца для яго адзінай. Дарэчы, я пакідаў Беларусь прыкладна ў такім жа самым узросце, і для мяне краіна маіх бацькоў, майго дзяцінства засталася адзінай роднай. Безумоўна, сярод эмігрантаў ёсць і выключэнні: некаторыя людзі, незалежна ад узросту, выязжаюць за мяжу і забываюцца пра свае карані. Але, як некалі казаў наш паэт Масей Сяднёў: “Каб ведаць куды ісці, трэба ведаць адкуль прыйшоў”. Я заўжды памятаў адкуль паходзіў, і гэтая памяць дапамагала мне жыць і працаваць”.

Еўрарадыё: Якая яна, “беларуская” Амерыка?

Запруднік: “Амерыканская нацыя складаецца з прадстаўнікоў розных этнасаў, у тым ліку і з беларускага. Кожны, хто сюды прыязжае, мае ўсе магчымасці заставацца верным сваім караням і працаваць на карысць як сваёй новай, так і старой Бацькаўшчыны. Беларусаў тут вельмі шмат, прыязжаюць новыя эмігранты. Безумоўна, розніца паміж імі і старымі перасяленцамі з Беларусі вялікая, тым не менш, агульная беларуская сям’я ў Амерыцы існуе, карыстаецца свабодай і дабрабытам гэтай краіны”.

Еўрарадыё: У вас шмат псеўданімаў: Янка Запруднік, Сяргей Ясень, Аркадзь Будзіч, Рыгор Ліцвін… Чаму іх так шмат?

Запруднік: Я мяняў іх, бо на Бацькаўшчыне ў мяне засталася сям’я, маці, а я сваёй творчасцю змагаўся з савецкай прапагандай і дыктатурай. Гэта была асноўная прычына. Імя Янка Запруднік я змушаны быў узяць пасля вайны незалежна ад майго жадання. Так склаліся абставіны.

Еўрарадыё: Сёння ў вас дзень народзінаў, вы атрымаеце шмат падарункаў. Які падарунак быў бы для вас самым дарагім?

Запруднік: “Кантакт з людзьмі, з сябрамі, з супрацоўнікамі, са знаёмымі. Бо менавіта гэта тое, што трымае нас на паверхні жыцця”.

"Еўрарадыё"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение