Ва Украіне прайшоў чарговы летнік "Моладзі БНФ"

У Валынскай вобласці Украіны прайшоў летнік "Моладзі БНФ". Каля трох дзясяткаў чальцоў моладзевай арганізацыі Партыі БНФ сабраліся на штогадовы летнік на беразе ракі Стыр.

У Валынскай вобласці Украіны прайшоў летнік "Моладзі БНФ". Каля трох дзясяткаў чальцоў моладзевай арганізацыі Партыі БНФ сабраліся на штогадовы летнік на беразе ракі Стыр.

Мэтай летніка быў адпачынак і планаванне далейшай дзейнасці арганізацыі. Летнік праводзіўся сумесна з партнёрамі з украінскай арганізацыі “Нацыянальны альянс”, такім чынам адбылася кансалідацыя ўнутрыарганізацыйных стасункаў, а таксама замацаваліся сяброўскія сувязі з украінскай партнёрскай арганізацыяй.

У часе летніка прайшлі сустрэчы з кіраўнікамі Партыі БНФ, “Нацыянальнага альянса” і ветэранамі Украінскай паўстанцкай арміі.

“Мне вельмі падабаецца, што моладзь Беларусі таксама не спіць, не чакае манны з неба, а намагаецца штосьці рабіць на карысць беларускай нацыі і беларускай незалежнасці. Робіць усё, каб быць годнымі прадстаўнікамі свайго народу”, -- зазначыў ветэран УПА Васіль Кушнір.

У гэтым годзе летнік Моладзі БНФ адбыўся ў чацвёрты раз. Каб пазбегнуць затрыманняў, тры апошнія разы праводзіліся на тэрыторыі Украіны.

Андрусь Панямонаў, "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение