У Бельску прайшоў фестываль “Спасаўскія запусты”

Народныя калектывы з Падляшша і Беларусі чарговы раз выступілі на сцэне гарадcкога амфітэатру ў Бельску Падляшскім (Польшча). На беларускім свяце "Спасаўскія запусты" было шматлюдна, на мерапрыемстве прысутнічалі гледачы розных узростаў, асноўная частка з іх жыхары Бельска Падляшскага.

Народныя калектывы з Падляшша і Беларусі чарговы раз выступілі на сцэне гарадcкога амфітэатру ў Бельску Падляскім (Польшча). На беларускім свяце "Спасаўскія запусты" было шматлюдна, на мерапрыемстве прысутнічалі гледачы розных узростаў, асноўная частка з іх жыхары Бельска-Падляшскага.

Па словах суарганізатара канцэрту, старшыні бельскага аддзелу Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства, Васіля Ляшчынскага, мерапрыемства ладзіцца лакальнымі структурамі, без удзелу цэнтральных уладаў арганізацыі:

“Сама думка ўзнікла таму, што мы як аддзел БГКТ захацелі адысці ад таго, што робіць галоўнае ўпраўленне БГКТ”, -- патлумачыў Васіль Ляшчынскі.

На сёлетнім, 17-тым па ліку фестывалі выступілі ансамблі з Беласточчыны, паўднёвага Падляшша, Камянецкага ды Гродзенскага раёнаў Беларусі, а таксама гаспадары – бельскія калектывы “Маланка”, “Васілёчкі” і дзіцячы тэатральны калектыў “Антракт”.

Паводле "Радыё Рацыя"