Інтэлектуалы Літвы звярнуліся з адкрытым лістом да прэзідэнта Грыбаўскайце з нагоды затрымання Бяляцкага

«Службовыя асобы Літвы афіцыйна пацвердзілі, што яны далі дадзеныя беларускаму рэжыму аб банкаўскіх рахунках грамадзянскіх арганізацый Беларусі і іх чальцоў у Літве.

Паводле іх сцверджання, гэта „звычайная працэдура“. Беларускі рэжым, абапіраючыся на прадстаўленыя ўладамі Літвы дадзеныя, пачаў рэпрэсіі супраць сваіх грамадзян», — гаворыцца ў лісце інтэлектуалаў. — Вядома, што і раней Беларусь запытвала такую інфармацыю. Але службовыя асобы Літвы яе не падавалі. Таму мы заклікаем патлумачыць грамадзянам Літвы, чаму змянілася пазіцыя нашай улады», паведамляе DELFI.

У дакуменце, які падпісалі Людвікас Якімавічус, Дарус Куоліс, Вітаўтас Ландсбергіс, Гінтаўтас Мажейкіс, Ромас Пакльніс, Валдас Папевіс, Карнэліюс Платэліс, Ромас Сакадольскіс, Арунас Свердэлас і Саўлюс Жукас, інтэлектуалы патрабуюць асабістай і палітычнай адказнасці ад службовых асобаў, адказных за прадстаўленне інфармацыі пра Бяляцкага.

«У дзяржаве, якая сябе паважае, службовыя асобы, што прынялі такое сумнае рашэнне, павінныя быць названыя, а датычныя да гэтага палітыкі павінныя ўзяць на сябе палітычную адказнасць. Спадарыня прэзідэнт, нам сорамна за дзеянні ўлады Літвы. А Вам?» — падводзяць вынік інтэлектуалы/

"Наша Ніва"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение