“Падтрымаем Алеся!” – акцыя "Libereco — Partnership for Human Rights"

Праваабарончая арганізацыя "Libereco — Partnership for Human Rights" са штаб-кватэрай ў Боне змясціла ў сацыяльнай сетцы facebook (http://www.facebook.com/WeAllAreAles) заклік падтрымаць беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага.

Праваабарончая арганізацыя "Libereco — Partnership for Human Rights" са штаб-кватэрай ў Боне змясціла ў сацыяльнай сетцы facebook (http://www.facebook.com/WeAllAreAles) заклік падтрымаць беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага.

Як вынікае з заявы дзеля вызвалення Алеся Бяляцкага кожны карыстальнік сеткі можа зрабіць наступныя тры крокі: 1. Накіраваць ліст прэзидэнту Лукашэнку з патрабаваннем вызвалення Алеся(узор змешчаны на сайце арганізацыі www.lphr.org) 2. Адзначыць гэтую старонку на facebook "мне падабаецца", каб выказаць сваю салідарнасць з Алесем 3. Запрасіць сваіх сяброў і калегаў зрабіць тое ж самае У лісце на імя беларускага кіраўніка, у прыватнасці, гаворыцца: “Беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі расцэньваюць арышт Бяляцкага  як палітычна матываваны, з мэтай, пазбавіць яго магчымасці займацца легітымнай праваабарончай дзейнасцю. Яны расцэньваюць Алеся Бяляцкага як палітычнага зняволенага і патрабуюць яго неадкладнага і безумоўнага вызвалення”. Некалькі месяцаў таму "Libereco — Partnership for Human Rights" ініцыявала кампанію "Шэфства над палітвязнямі", мэта якой — забяспечыць кожнаму палітвязню ў Беларусі і яго сям’і маральную ды іншую падтрымку з боку еўрапейскіх палітыкаў. Апекуны бяруць на сябе абавязак сачыць за праблемамі таго ці іншага палітвязня, дапамагаць, у тым ліку і матэрыяльна, ягонай сям'і, распаўсюджваць інфармацыю пра палітзняволеных у Беларусі, каб дамагчыся іх вызвалення. Сёння ўдзельнікамі Плошчы персанальна апякуюцца ўжо 13 еўрапейскіх палітыкаў.

"Радыё Свабода"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение