У Польшчы выйшаў дыск Насты Някрасавай

Беларуская спявачка Наста Някрасава прывітала аматараў сваёй творчасці новым альбомам «Folk-Roll i Наста Някрасава». Дыск стаў вынікам двухгадовага побыту Насты ў Варшаве, яго можна набыць амаль ва ўсіх музычных крамах Польшчы.

– Гэтыя два гады былі праведзены вельмі добра – было шмат працы і шмат розных памкненняў, многа добрага і дрэннага, але гэтая праца ўсё-такі скончылася тым, што мы выдалі наш агульны дыск. Гэта трэці дыск у нашай гісторыі, які быў выдадзены ў Польшчы і афіцыйна распаўсюджаны ў польскіх крамах.

Наста Някрасава плануе ўжо ўвосень зладзіць шэраг канцэртаў і прома-тур па гарадах Польшчы і Беларусі.

Радыё Рацыя

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение