Леанід Дранько-Майсюк праводзіць экскурсіі па беларускай Вільні

У межах Летняй школы па правах чалавека, што арганізавана на базе Дома правоў чалавека прайшла першая экскурсія па Вільні, якую праводзіў вядомы беларускі паэт, пісьменнік і знаўца мясцінаў Вільні, звязаных з беларускай культурай і гісторыяй Леанід Дранько-Майсюк.

Распавядае адзін з арганізатараў экскурсій Андрэй Палуда:

Можна прайсціся па беларускіх мясцінах і сапраўды адчуць, што Вільня ў тым ліку і беларускі горад – адчуць дух беларускасці. У гэтым вельмі дапамагае наш экскурсавод Леанід Дранько-Майсюк. Ён цяпер якраз працуе у Віленскіх архівах над сваёй кнігай, якая будзе прысвечана менавіта беларускай Вільні.

Паўторная экскурсія запланавана на 7 жніўня. Экскурсанты даведаюцца шмат цікавага пра жыццё і прыгоды дзеячоў беларускай культуры ў Вільні, убачаць гістарычны будынак, дзе месцілася рэдакцыя першай беларускай газеты “Наша Ніва”, ды наведаць могілкі Росы, дзе знайшлі свой апошні прытулак Уладзіслаў Сыракомля, Адам Пілсудзкі і Францішак Аляхновіч.

Экскурсіі бясплатныя, узяць удзел у іх можа кожны ахвотны.

Антон Разумоўскі, "Радыё Рацыя"