У Беластоку пройдзе фестываль беларускай і польскай песні

У Беластоку пройдзе 18-ы фестываль беларускай і польскай песні «Мастацкія сустрэчы Беласток-Гродна». Больш за 200 выканаўцаў выступяць на канцэрце, які арганізуе Беларускае грамадска-культурнае таварыства.

«18 гадоў таму з прадстаўнікамі Саюза палякаў у Беларусі мы задумалі гэты фестываль, каб знішчыць стэрэатыпы і наблізіць народы, што жывуць на польска-беларускім памежжы», – адзначае старшыня БГКТ Янка Сычэўскі:

– Гэтыя мерапрыемствы, па-нашаму, павінны абуджаць зацікаўленасць да сапраўднага рэальнага і аб’ектыўнага пазнавання жыцця і дзвюх меншасцяў, і двух народаў – асабліва на памежжы і такім чынам пазбаўляцца і ад непатрэбных эмоцый, і непатрэбных стэрэатыпаў у нашых суадносінах.

Міжнародны фестываль беларускай і польскай песні «Беласток-Гродна» пройдзе ў Беластоку ў бліжэйшую нядзелю, 31 ліпеня. Пачатак мерапрыемства а 15-й гадзіне.

Зміцер Косцін, "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение