Тэма Беларусі будзе гучаць на Усеукраінскім фестывалі “Бандэрштат”

На пятым Усеўкраінскім фестывалі украінскай альтэрнатыўнай музыкі і сучаснага мастацтва “Бандэрштат”, які традыцыйна з 2007 году праходзіць у Луцку, плануецца прагляд фільму аб Беларусі, сустрэчы з беларускімі дзеячамі і выступ брэсцкага музычнага гурту.

Фестываль збірае не толькі грамадзян Украіны з усіх яе рэгіёнаў, але і замежных гасцей. Мерапрыемствы, якія праходзяць пад час фестывалю, ахопліваюць напрамкі ад патрыятычнага выхавання да вучобы казацкім баям.

Адзін з ініцыятараў фестывалю, дэпутат Валынскай абласной Рады Ігар Гузь паведаміў, што тэма Беларусі займае важную ролю:

- На фестывалі ў мінулым годзе было каля 40 удзельнікаў з Беларусі, у гэтым годзе мы чакаем болей за 100. Напрыклад у мінулым годзе ў нас быў вядомы беларускі рэпер “Vincent”, у пазамінулм годзе гурт “Маўзер”, а ў гэтым годзе мы запрасілі гурт з Брэста “Тэракот”, які будзе прэзентаваць Беларусь на фестывалі. Што будзе цікавага ў гэтым годзе, у прынцыпе як і ў мінулым годзе мы ўсіх запрашаем, гэта будзе яшчэ больш разгорнута.

Пройдзе “Бандэрштат-2011” у Луцку з 13-га па 14-га жніўня. Усе жадаючыя могуць азнаёміцца з інфармацыяй на сайце http://bandershtat.org.ua/.

Зміцер Кісель, “Радыё Рацыя”