Кніга «Месцы памяці ахвяраў камунізму ў Беларусі» з’явілася ў інтэрнэце

Кніга «Месцы памяці ахвяраў камунізму ў Беларусі» пад рэдакцыяй Ганны Камінскі, кіраўніцы апарата Фонда даследавання дыктатуры Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі, з’явілася ў інтэрнэце. Яе можна спампаваць. Нямецкамоўная версія ўжо паступіла ў продаж у Германіі.

Яе падрыхтавалі нямецкія і беларускія гісторыкі для Фонда даследавання камуністычных дыктатур (Германія).

Кніга «Месцы памяці ахвяраў камунізму ў Беларусі» пад рэдакцыяй Ганны Камінскі, кіраўніцы апарата Фонда даследавання дыктатуры Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі, з’явілася ў інтэрнэце. Яе можна спампаваць. Нямецкамоўная версія ўжо паступіла ў продаж у Германіі.

Сярод аўтараў кнігі — Ірына Кашталян з тэкстам «Беларусь пад уплывам палітычных рэпрэсій савецкага часу (1917–1953 гг.)», Ігар Кузняцоў («У пошуках праўды аб Трасцянцы», Роні Хайдэнрайх («Памяць пра ахвяр сталінізму ў Беларусі»), Алена Тэмпер («Няма спакою для забітых у Курапатах. Падзеленая памяць у постсавецкай Беларусі»), Фелыкс Акерман («Саветызацыя і памяць. Транснацыянальная памяць пра сталінскія рэпрэсіі ў Заходняй Беларусі») ды іншыя. Кніга багата ілюстраваная фотаздымкамі.

З прадмовы да кнігі «Месцы памяці ахвяраў камунізму ў Беларусі»

«У снежні 2010 года ў Беларусі былі сілай задушаны пратэсты супраць сфальсіфікаваных выбараў. Больш за 700 чалавек было арыштавана, сярод іх — амаль усе апазіцыйныя палітыкі, што прыймалі ўдзел у выбарах, выступіўшы супраць аўтарытарнага прэзідэнта Лукашэнкі, які кіруе краінай з 1994 года. Прымяненне сілы ў адносінах да дысідэнтаў падкрэслівае адсутнасць павагі да правоў чалавека і грамадзяніна ў гэтай апошняй дыктатуры Еўропы. Рухнулі надзеі на дэмакратычныя пераўтварэнні ў краіне, на збліжэнне з Еўрапейскім саюзам і яго нормамі ў сферы аховы правоў чалавека і грамадзяніна. У той жа час апошнія падзеі адлюстроўваюць бяссілле Еўрасаюза ў адносінах да дыктатуры, самавольства і злоўжывання ўладай у самым цэнтры Еўропы.

Прадстаўленыя ў гэтай кнізе памятныя знакі, мемарыялы і помнікі, якія нагадваюць пра злачынствы і ахвяры камуністычнай дыктатуры ў Беларусі, маюць актуальнае палітычнае значэнне. Многія з гэтых помнікаў і мемарыялаў прысвечаны масаваму супраціву дзяржаўнай уладзе. Многія неаднаразова разбураліся. Толькі ў рэдкіх выпадках удавалася арыштаваць злачынцаў. Цяжкую гісторыю будаўніцтва гэтых помнікаў і захавання памяці пра ахвяры несправядлівасці і злачынстваў дапаўняе той факт, што Лукашэнка загадаў стварыць копію помніка Феліксу Дзяржынскаму, арыгінал якой стаяў калісьці перад штаб­кватэрай органаў дзяржбяспекі на Лубянцы. Перад помнікам гэтаму злачынцу ў двары МУС Беларусі складаюць прысягу навабранцы для міліцыі і спецслужбаў, абавязваючыся выконваць бесчалавечныя дзеянні, традыцыі прымянення якіх, як здавалася, быў пакладзены канец у эпоху галоснасці і перабудовы.

На гэтым фоне асаблівую вагу набывае матэрыял аб захаванні памяці пра сталінскі рэжым, падрыхтаваны Федэральным фондам па вывучэнні дыктатуры САПГ у супрацоўніцтве са шматлікімі мужнымі партнёрамі з Беларусі».

"Наша Ніва"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение