У амерыканскім Саўт-Рыверы прайшоў традыцыйны Беларускі фестываль — фотарэпартаж

У суботу, 23 ліпеня, амерыканскія беларусы правялі ў горадзе Саўт-Рывер (Нью-Джэрсі) свой традыцыйны гадавы фестываль.

У суботу, 23 ліпеня, амерыканскія беларусы правялі ў горадзе Саўт-Рывер (Нью-Джэрсі) свой традыцыйны гадавы фестываль.

Прайшоў ён на засаджаным дрэвамі пляцы каля царквы св. Еўфрасінні Полацкай, што ў юрысдыкцыі Канстанцінопальскага патрыярхата. У праграме мастацкае часткі фестывалю былі: народныя танцы, беларускія вершы, песні, музыка. Праграму арганізавалі і правялі Валянцін і Таццяна Дзямешчыкі, кіраўнікі царкоўнага хору, супольна з харэографам Вілай Леўчук.

У будынку Беларуска-Амерыканскага Цэнтра, што побач з царквой, прайшла латарэя, працавалі бар і рэстаран з нацыянальнымі стравамі, прадаваліся сувеніры, беларускія кніжкі.

Дзяўчаты танчаць "Лявоніху"

Саўт-Рывер -- горад у цэнтральнай частцы штата Нью-Джэрсі. Беларусы сталі перасяляцца сюды ў канцы ХІХ ст., гнаныя эканамічным крызісам у Расійскай імперыі. У пачатку ХХ ст. славянскія выхадцы з Беларусі складалі ў Саўт-Рыверы да траціны насельніцтва, засяліўшы пераважна паўднёвую частку горада. Менавіта эмігранты з ваколіц Маладзечна і Вілейкі пабудавалі ў С-Р. царкву святых Пятра і Паўла (тады ў юрысдыкцыі РПЦ).

Збеларусізаваўся Саўт-Рывер у пачатку 1950-х з перасяленнем у яго некалькіх дзясяткаў беларускіх эмігрантаў з лагероў для перамешчаных асоб у Нямеччыне. Беларусы заснавалі прыход св. Ефрасінні Полацкай у юрысдыкцыі канстанцінопальскага патрыярхата, збудавалі царкву, Беларуска-грамадскі цэнтр. У Саўт-Рыверы дзейнічалі некалькі грамадскіх і сацыяльных арганізацый, выдаваліся газеты і часопісы (часопіс "Беларуская думка" -- не блытаць з гігінскім!) выдаецца і па сёння. У рысе горада знаходзяцца асобныя беларускія могілкі.

Латарэйныя сталы ў зале Беларуска-амерыканскага грамадскага цэнтра, збудаванага ў 1975 г.

Разам з Таццянай Дзямешчык сола спяваў Мікіта

Маленькая салістка фестывалю

Самы малодшы спявак фэсту

Танец наймалодшага пакалення беларускага Саўт-Рывера

На ганку Беларуска-амерыканскага грамадскага цэнтра: у цэнтры Віла Леўчук. У верхнім шэрагу -- стваральнікі сапраўднага беларускага Саўт-Рывера: Лявон Шурак, Ліза Літаровіч, Надзея Запруднік.

Дзяўчаты-танцоркі з харэографам Вілай Леўчук

Фота Янкі Запрудніка

"Наша Ніва"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение