Гран-пры “Басовішча” сёлета не атрымаў ніхто

Але пераможцамі палічылі Yellow power. Менавіта гэты гурт заняў першае месца на конкурсе.
Але пераможцамі палічылі Yellow power. Менавіта гэты гурт заняў першае месца на конкурсе.
У польскім Грудку скончылася чарговае “Басовішча”. Сёлета ў конкурсе музыкі маладой Беларусі ўдзельнічала ўсяго шэсць гуртоў – Амарока, Авіяс, Гаротніца, Гурай, Кашлаты Вох і Yellow power. Апошні гурт і стаў пераможцам, атрымаўшы ў дадатак тысячу долараў ад арганізатараў. Што праўда, такі выбар журы выклікаў шмат спрэчак.Гледачы заўважаюць, што беларусаў сёлета на фестывалі было вельмі мала праз візавыя праблемы. Сумнай атрымалася і музычная частка, якую ратавалі толькі даўно вядомыя гасцям фестывалю Akute, Neuro Dubel i Iq48.