«Свабодны тэатр» распачаў серыю выступаў у Лондане

У сераду славуты «Беларускі Свабодны тэатр» распачаў серыю сваіх выступаў у тэатры Almeida ў Лондане. Артысты прадставілі спектакль «Eurepica. Challenge», які складаецца з некалькіх сцэнаў аўтарства некалькіх аўтараў з розных краінаў Еўропы.

У сераду славуты «Беларускі Свабодны тэатр» распачаў серыю сваіх выступаў у тэатры Almeida ў Лондане. Артысты прадставілі спектакль «Eurepica. Challenge», які складаецца з некалькіх сцэнаў аўтарства некалькіх аўтараў з розных краінаў Еўропы.

Перад прадстаўленнем кіраўнік тэатра Мікалай Халезін зрабіў невялікую прамову. У фае тэатра ў гэты самы час праходзіць фотавыстава партрэтаў сваякоў палітвязняў, аўтар — фатограф Андрэй Дубінін.

Для мяне гэта было першае ўбачанае непалітычнае прадстаўленне тэатра, хаця сцэна па сцэнару Мікалая Халезіна, дзе прадстаўлены маналог следчага КДБ, які дапытвае затрыманага на дэманстрацыі студэнта, была, вядома, выразна палітычнаю.

Ханжанскія беларускія культурныя бюракраты, вядома, ніколі не ацанілі б некаторыя правакатыўныя элементы спектакля. Але чыніць за гэта пераслед тэатра, нават за палітычную пазіцыю яго кіраўніцтва — гэта проста глупства.

Акрамя таго, што гэта сапраўды таленавітыя людзі, «Свабодны тэатр» — на сённяшні дзень галоўныя амбасадары дэмакратычнай беларускай грамадскасці ў свеце, людзі, якія больш, чым хтось яшчэ, робіць для прыцягнення ўвагі да беларускіх праблемаў. Паболей бы нам такіх людзей.

«Свабодны тэатр» дасць шэсць спектакляў у Лондане, апошні — 26 ліпеня. Калі вы ў Лондане — паспейце наведаць! Падрабязней глядзіце тут.

Прамова Мікалая Халезіна перад пачаткам спектакля

Выстава фотаздымкаў Андрэя Дубініна

Алесь Чайчыц, "Наша Ніва"