Брытанскія дэпутаты таксама пляскалі ў далоні перад амбасадай Беларусі

Да беларускай маўклівай акцыі пратэста гэтым разам далучыліся тры дэпутаты брытанскага парламента: Нік Сміт, Трэйсі Краўч і Тоні Ллойд.

Да беларускай маўклівай акцыі пратэста гэтым разам далучыліся тры дэпутаты брытанскага парламента: Нік Сміт, Трэйсі Краўч і Тоні Ллойд. Дэпутаты выйшлі на акцыю пратэста пасля таго, як амбасадар Беларусі А. Міхневіч у нядаўнім інтэрвію рэзка адгукнуўся на пратэсты беларускай і брытанскай грамадскасці супраць парушэнняў правоў чалавека і базавых дэмакратычных нормаў.

У акцыі таксама ўзяў удзел калектыў беларускага «Свабоднага тэатра», які зараз знаходзіцца з гастролямі ў Брытаніі. З 20 па 26 ліпеня тэатр дасць сем прадстаўленняў у Лондане ў тэатры Almeida.

Прыпаркаваны перад амбасадай шыкоўны аўтамабіль як бы нагадваў, што дыпламаты ў будынку ёсць, але да пратэстоўцаў ніхто не выйшаў. Рэжым звыкся весці дыялог з народам выключна рукамі АМАПа і гопнікаў у штацкім, якіх у штаце пасольства, відаць, пакуль не завялі.

Удзельнікі акцыі спрабавалі перадаць у амбасаду петыцыю

Але дыпламаты ім так і не адчынілі

Алесь Чайчыц, "Наша Ніва"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение