Студэнты ЕГУ працягваюць дапамогу пратэстоўцам

Пасля масавых затрыманняў у Беларусі 13 ліпеня ўдзельнікаў чарговай акцыі маўклівага пратэсту, студэнцкі актыў Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта працягвае акцыю па зборы сродкаў для ахвяр.

Пасля масавых затрыманняў у Беларусі 13 ліпеня ўдзельнікаў чарговай акцыі маўклівага пратэсту, студэнцкі актыў Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта працягвае акцыю па зборы сродкаў для ахвяр.

Сабраная дапамога для аштрафаваных і асуджаных на папярэдніх акцыях перададзеная ў праваабарончыя цэнтры ў Мінск.

Студэнт Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта Кірыл Атаманчык адзначыў, што апошнія падзеі ў Беларусі вымушаюць ініцыятараў збору ахвяраванняў шукаць розныя магчымыя варыянты для аказання дапамогі:

– Пасля апошніх падзеяў, пераважна тым, хто атрымаў штрафы, так ці інакш мы паспрабуем дапамагчы з выплатай гэтых штрафаў. Далейшыя нашы планы будуць залежаць ад двух асноўных чыннікаў – ці будуць тут у нас людскія рэсурсы, бо ўжо пачалося лета і студэнтаў ЕГУ летам тут няма. Па-другое – як будуць разгортвацца падзеі ў самой Беларусі.

Да акцый дапамогі далучаюцца не толькі беларускія студэнты, якія навучаюцца ў Вільні. Салідарнасць з затрыманымі актывістамі выказвае замежная моладзь, якая альбо ладзіць свае пікеты ці ахвяруе сродкі.

Зміцер Кісель, "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение