У Літве будуць пляскаць у ладкі на віленскім вакзале

А 19 гадзіне на віленскім вакзале ў час адбыцця цягніка «Вільня — Мінск» пройдзе акцыя «маўклівага пратэсту».

Як паведаміў адзін з арганізатараў акцыі Яўген Скрабец, «у Вільні, адначасова з пачаткам маўклівых пратэстаў у Беларусі падчас адыходу цягніка „Вільня — Мінск“, мы пачнем пляскаць у ладкі ў знак падтрымкі нашых сяброў і таварышаў у Беларусі».

Плануецца, што ў акцыі возьмуць удзел не менш за 30 чалавек, сярод якіх Яўген Афнагель, Зьміцер Каспяровіч, Яўген Скрабец, Зміцер Шурхай, Алег Мяцеліца.

"Радыё Свабода"