Беларускія мастакі паказваюць свае працы ў Львове

«100 мастакоў Беларусі» – пад такою назвай у Львове праходзіць беларуская мастацкая вытава жывапісу, графікі і скульптуры. Да яе ўдзелу з ўсёй Беларусі былі адабраны лепшыя творы айчынных майстраў, якія і прадстаўлены ў Львоўскім палацы мастацтва.

«Мастакі дэмакратычным шляхам з усёй краіны самі выбіралі творы сваіх калегаў, якія на іх думку могуць прадставіць украінскаму грамадству зрэз сучаснага мастацтва сваёй радзімы», – кажа адзін з арганізатараў выставы Сяргей Цімохаў.

Мастак Валерый Шкаруба, чые творы прадстаўленыя на выставе зазначае, што для яго мастацтва – жыццё:

– Натхненне дае мне толькі блізкасць з прыродай, нічога іншага. Калі ёсць кантакт з прыродай і блізкасць – ёсць натхненне. Калі няма гэтага – няма і натхнення. Гэта маё жыццё, гэта ўсё для мяне, таму што акрамя гэтага я нідзе не працую, не працаваў і працаваць не буду.

Арганізатары зазначылі, што экспазіцыю выставы, між іншага, складаюць творы такіх мастакоў, як Гаўрыла Вашчанка, Уладзіміра Вішнеўскага, Яўгена Шатохіна, Рыты Цімохавай.

Зміцер Кісель, "Радыё Рацыя"