У Саколцы ўшанавалі кампазітара Яна Тарасевіча

У Саколцы адкрылі мемарыяльную дошку беларускаму кампазитару Яну Тарасевічу. Ініцыятыва ўсталявання мемарыяльнай дошкі належыць Таварыству сяброў Сакольскай зямлі «Сакольшчына».

У Саколцы адкрылі мемарыяльную дошку беларускаму кампазітару Яну Тарасевічу. Ініцыятыва ўсталявання мемарыяльнай дошкі належыць Таварыству сяброў Сакольскай зямлі «Сакольшчына».

Ля сцяны Музея Сакольскай зямлі, дзе ўсталявалі дошку, сабраліся жыхары горада і людзі ,звязаныя з асобай творцы. Прыехаў таксама сябар і вучань Тарасевіча – Збігнеў Папельскі.

На мерапрыемстве прысутнічала аўтарка кніжкі пра Яна Тарасевіча – Ганна Кандрацюк. Па яе словах, Ян Тарасевіч натхненне для сваёй музыкі браў ад сакольскай прыроды:

– Жыхарам Саколкі ён прысвяціў асобны твор, вельмі прыгожы твор, пад загалоўкам «Банальны вальс». Дзякуючы таму, што гэты твор таксама адзначылі на дошцы, жыхары будуць памятаць той падарунак, які быў зроблены 70 гадоў таму.

***

Ян Тарасевіч нарадзіўся ў 1893 годзе ў Саколцы. Музычную адукацыю атрымаў у Пецярбургу. Удзельнічаў у стварэнні Беларускай Народнай Рэспублікі. Пакінуў пасля сабе 113 кампазіцый і адзін незавершаны канцэрт.

Лукаш Леанюк, "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение