Беларуская амбасада ў Празе замкнёная кайданкамі

Сёння ўначы брама амбасады  Рэспублікі Беларусь у Празе была замкнёная ў кайданкі невядомымі асобамі. На шыльдзе  амбасады – графіці  па-беларуску і па-чэшску “Свабоду палітвязням!” і герб “Пагоня”.

Сёння ўначы брама амбасады  Рэспублікі Беларусь у Празе была замкнёная ў кайданкі невядомымі асобамі. На шыльдзе  амбасады – графіці  па-беларуску і па-чэшску “Свабоду палітвязням!” і герб “Пагоня”.

Радыё Свабода атрымала фотаздымкі вынікаў акцыі, якая, як трэба меркаваць, павінна сімвалізаваць цяперашняе стаўленне афіцыйнага Мінска да апанентаў і наяўнасць у краіне палітычных вязняў.  Брама амбасады  Рэспублікі Беларусь у Празе у некалькіх месцах замкнёная ў кайданкі.

На шыльдзе  амбасады – графіці  па-беларуску і па-чэшску “Свабоду палітвязням!” і выява  старажытнай “Пагоні”, якая з 1991 па 1995 г. была дзяржаўным гербам Беларусі.

Графіці на шыльдзе беларускай амбасады ў Празе

Брама беларускай амбасады ў Празе

"Радыё Свабода"