У цэнтры Прагі паставілі "беларускую турму"

Гэтымі днямі ў чэшскай сталіцы святкуецца Тыдзень свабоды, прымеркаваны да 20-годдзя распаду Варшаўскага пакта і вываду савецкіх войскаў. Чэхі і мясцовыя беларусы у Тыдзень свабоды падпісвалі паштоўкі беларускім палітвязням у імправізаванай камеры.

Гэтымі днямі ў чэшскай сталіцы святкуецца Тыдзень свабоды, прымеркаваны да 20-годдзя распаду Варшаўскага пакта і вываду савецкіх войскаў. Адно з мерапрыемстваў Тыдня – Кірмаш свабоды, які праходзіць у самым цэнтры Прагі.

На плошчы – вялікі экран, дзе простыя людзі і актывісты выказваюцца на тэму правоў чалавека. За ім – тэнты з экспазіцыямі, якія прадстаўляюць сітуацыю ў розных краінах.Напрыклад, гвалт кітайскіх уладаў супраць прыхільнікаў рэлігійнага вучэння Фалун-Гонг альбо жахлівыя канцэнтрацыйныя лагеры Паўночнай Карэі.Сярод іх і беларускі стэнд – імітацыя ізалятара, куды час ад часу трапляюць палітыкі і грамадзянскія актывісты. Тут жа мінакі могуць адаслаць паштоўку аднаму з 46 беларускіх палітычных вязняў.

20-гадовая Пэтра - адна з тых дзясяткаў простых чэхаў, якія гуляючы па цэнтры Прагі, завіталі ў імправізаваную камеру беларускага ізалятара і падпісалі паштоўку аднаму з палітыкаў альбо актывістаў, асуджаных за "плошчу".Пэтра: "Так, геаграфічна Беларусь належыць да Еўропы, але ў каштоўнаснай сферы – не, я так не лічу. Бо дзеля таго, каб увайсці ў сям'ю еўрапейскіх народаў, Еўрасаюз, у краіне павінны шанавацца правы чалавека".

Пэтра вучыць права і дапамагае міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International. Яна кажа, што яе сябры даволі добра ведаюць пра кепскую сітуацыю са свабодай і правамі ў БеларусіПэтра: "Я ведаю, што сітуацыя з правамі чалавека вельмі кепская, у турмах сядзіць шмат людзей па палітычных прычынах, і выбары там праходзяць зусім не дэмакратычна. Магу сказаць, мае сябры і калегі даволі добра абазнаныя ў гэтым. Мабыць таму, што цяперашняя сітуацыя ў Беларусі нагадвае тую, якая была ў Чэхаславакіі да 1989 года".

Катаржына Шпацава, выканаўчы дырэктар арганізацыі Грамадзянская Беларусь, якая разам з дзвюма іншымі няўрадавымі арганізацыямі (“Людзі ў нядолі” і “Свабодная Беларусь”) зладзіла беларускую экспазіцыю, таксама праводзіць паралелі з сітуацыяй, якая была ў Чэхіі напярэдадні зменаў.Катаржына: "Пагаршэнне эканамічнай сітуацыі, нягледзячы на тое, што ўлады разумелі гэта па-свойму і намагаліся ўсё вырашыць планавымі метадамі. Па-другое, на прыкладзе маўклівых акцый, свой пратэст выражае ўсё большая колькасць да гэтага незаангажаваных людзей".Нечаканым госцем стала прарэктар ЕГУ Ірэнэ Вайшвілайтэ, якая гэтымі днямі прыехала ў Прагу па справах.Ірэнэ Вайшвілайтэ: "Я не дарма прыйшла паглядзець беларускі стэнд на Тыдні свабоды, бо сярод зняволеных – і студэнты самога ЕГУ. Гэта Наста Палажанка, асуджаная ўмоўна, Аляксандр Атрошчанкаў, а таксама Мікалай Дзядок, якому прысудзілі 5 гадоў строгага рэжыму".

"Еўрарадыё"