Старажытнае беларускае Купалле прадэманстравалі ў Беластоку (фота)

Імпрэзу арганізавала кафедра беларускай філалогіі. Студэнты былі пераапранутыя ў народныя строі і паказвалі абрады звязаныя са святам. Былі танцы, скокі праз вогнішча ды спяванне купальскіх песень.

Мерапрыемства прайшло ў межах акадэмічнага дня Беластоцкага ўніверсітэта. Як адзначыў выпускнік факультэта філалогіі, Міхал Грэсь, імпрэза мае на мэце заахвоціць маладых людзей, каб паступалі на беларускую філалогію.

- Гэта першы такі выпадак калі беларуская філалогія выходзіць да людзей. Самы цэнтр горада, тут яшчэ нядаўна Пілсудскі стаяў а цяпер маем вогнішча і дзяўчыны скачуць як на Купаллі. Я прыемна уражаны, што гэтыя людзі у беларускіх строях выходзяць на вуліцу абсалютна без комплексаў.

Да 4 ліпеня яшчэ можна складаць дакументы на факультэт беларускай філалогіі Беластоцкага універсітэта. У гэтым годзе адкрываецца новая спецыяльнасць – усходнеславяназнаўства. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце Універсітэта uwb.edu.pl.

Лукаш Леанюк, Радыё Рацыя