Расійскае журы аддало перамогу беларусам

Гурт No Comment Band перамог на «Emergenza Festival» у Маскве. Цяпер музыкаў чакаюць у Германіі.

Каманда стала пераможцам расійскага адборачнага тура буйнога фэсту «Emergenza». І ў жніўні беларусы пазмагаюцца за лідарства ў міжнародным фінале.

Беларусы прэтэндавалі на выхад у фінал разам з дванаццацю расійскімі гуртамі. Журы, у якое ўваходзілі прадзюсары Леанід Бурлакоў (Земфіра, «Мумій Троль»), Маціас Прылер, аддало перавагу No Comment Band.

Фота Аляксандра Канатопа.

«У кагосьці былі крыху лепшыя музыкі, у іншых — больш цікавы матэрыял, нехта яшчэ лепш працаваў з публікай, але сабраць усе крытэры ацэнкі на найбольш высокім узроўні змаглі менавіта No Comment Band», — заявіў член журы, прадзюсар расійскага адборачнага тура «Emergenza» Андрэй Штэйнмарк.Фестываль-конкурс «Emergenza» праходзіць з 1994 года. У ім прымаюць удзел «жывыя» калектывы любых накірункаў. Конкурсныя адборы праводзяцца ў Еўропе, ЗША, Японіі. Пераможца міжнароднага фіналу атрымлівае магчымасць запісаць альбом і праехаць з турам па Еўропе. Сёлета фінал адбудзецца 12-14 жніўня ў Германіі ў межах буйнога нямецкага «Taubertal Festival». У якасці хэдлайнераў выступяць Iggy & The Stooges, Rise Against, NOFX, Dropkick Murphys, The Subways, Bullet For My Valentine, Pendulum.Гурт No Comment Band выконвае музыку ў стылі positive funky rock з англамоўнымі тэкстамі. Каманда была створана ў 2009 годзе ў Мінску. Сёлета музыкі знялі свой першы кліп і запісалі міні-альбом.

Наша Ніва