Пікет пад бел-чырвона-белымі сьцягамі ў Парыжы

Сябры Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня зладзілі інфармацыйны пікет ў цэнтры Парыжу. Яны раздавалі мінакам улёткі пра палітычную і эканамічную сытуацыю ў Беларусі.

Арганізатар пікету Павал Хівук зазначае: “Мяне дужа ўразіла жаданьне парыскай паліцыі пайсьці насустрач і вырашыць усе арганізацыйныя пытаньні праз электронную пошту. У выніку, уся працэдура па атрыманьню дазволу склалася з адсыланьня факсу ў паліцыю і электроннай перапіскі.”Мерапрыемства выклікала цікаўнасьць у журналістаў. Гэтаксама і большасьць мінакоў  падыходзіла, каб паціснуць руку ўдзельнікам пікету  і пажадаць посьпехаў у змаганьні за дэмакратычную Беларусь, паведамляе сайт  www.bielarus.eu  Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня.

Радыё Свабода