Памочнік дзяржсакратара ЗША Майкл Познэр: Захад мае ўзмацніць ціск на Менск

Рэпрэсіі ўраду РБ супраць іншадумцаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у сьнежні 2010 году стануць тэмай абмеркаваньня на сустрэчы Супольнасьці дэмакратыяў, якая адбудзецца ў Вільні з 28 чэрвеня да 1 ліпеня.Выступаючы перад журналістамі ў Вашынгтоне, памочнік дзяржсакратара ЗША Майкл Познэр паведаміў, што дзяржсакратарка Гілары Клінтан возьме ўдзел у сустрэчы.Познэр таксама заявіў:“Сытуацыя ў Беларусі жахлівая. Урад праводзіць рэпрэсіі ня толькі супраць палітычнай апазыцыі, але і супраць грамадзянскай супольнасьці і іншых груп насельніцтва. Мы глыбока занепакоеныя гэтым, мы будзем працягваць ціск, аднак мы ня можам рабіць гэта адны і маем патрэбу ў падтрымцы эўрапейскіх партнэраў. Мы будзем мець гэта на ўвазе падчас працы ў Літве”.Познэр таксама сказаў, што Захад павінен узмацніць свой ціск на Менск.У рамках сустрэчы адбудуцца сэмінары для актывістаў грамадзянскай супольнасьці зь Беларусі, Малдовы і краін Паўночнай Афрыкі.  Заснаваная ў 2000 годзе Супольнасць дэмакратыяў аб'ядноўвае ўрадавых чыноўнікаў і лідэраў грамадзянскай супольнасьці з мэтай умацаваньня дэмакратычных каштоўнасьцяў ва ўсім сьвеце.

Радыё Свабода


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение