За сцягі беларускіх балельшчыкаў выдалілі з трыбунаў (фота)

Арганізатары чэмпіянату Еўропы па баскетболе сярод жаночых каманд ў польскім Быдгашчы забаранілі на трыбунах бел-чырвона-белы сцяг. Беларускіх балельшчыкаў, якія не пагадзіліся згарнуць сцягі, вывелі са спартовага комплекса. Скарга па гэтаму інцыдэнту будзе накіраваная генеральнаму пракурору Польшчы Анджэю Шэрэмету.

Падчас правядзення матчу Беларусь-Літва балельшчыкі спрабавалі развярнуць вялікі бел-чырвона-белы сцяг. Арганізатары чэмпіянату запатрабавалі прыбраць яго з трыбун – паведаміў прысутны на матчы Ігар Шчэкарэвіч. У выніку канфлікту ён быў нават выдалены аховай з матча.- Спачатку лагодна прасілі, каб мы згарнулі, затым пачалі пагражаць, нават тым, што калі мы не згорнем сцягі, то мы больш увогуле ў Польшчы не трапім на баскетбольныя спаборніцтвы. Пасля яны дачакаліся вялікага перапынку, пасля другога тайма, калі камеры ўжо не працавалі і не маглі зняць тое, што яны робяць, і тады хлопцаў вывелі, а я ўчапіўся за агароджу, яны заламалі мне руку і вынеслі. Калі нас выводзілі, мы крычалі "ганьба". А звычаныя палякі ўвесь другі тайм, калі ахоўнікі да нас чапляліся, падыходзілі да нас і казалі ахоўнікам "што вы робіце"? А адна жанчына-полька ўзяла ў нас сцяг, пайшла і стала з ім на сваім месцы. Нават літовец, хоць Беларусь у той момант грала з Літвой, са сваім нацыянальным сцягам прыйшоў нас падтрымаць.

Як зазначыў Ігар Шчэкарэвіч, арганізатары адрэагавалі на бел-чырвона-белы сцяг толькі з-за звароту прадстаўнікоў афіцыйнай беларускай дэлегацыі. Падчас выступу беларускіх спартоўцаў за межамі Беларусі на трыбунах не раз вывешвалі нацыянальны сцяг, і арганізатары яшчэ ніколі не рабілі заўвагаў наконт “палітычнасці” бел-чырвона-белага сцяга, зазначыў Ігар Шчэкарэвіч. Дарэчы свой матч беларускі ў Быдгашчы прайгралі літоўкам з буйным лікам 50-68. Варта адзначыць, што беларускія фаны на трыбунах у дацкім Ольбаргу, дзе закончыўся чэмпіянат Еўропы па футболе сярод моладзевых каманд, вывесілі гіганцкі бел-чырвона-белы сцяг. Гульня з Чэхіяй скончылася перамогай Беларусі 1:0, якая трапіла на Алімпіяду.* * *Беларускія балельшчыкі, якіх напярэдадні выправадзілі з баскетбольнага матчу жаночага чэмпіянату Еўропы паміж Беларуссю і Літвой з-за вывешвання бел-чырвона-белага сцяга, збіраюцца яшчэ раз трапіць на трыбуны, нягледзячы на забарону з боку арганізатараў.Пра гэта паведаміў Ігар Шчэкарэвіч, адзін з найбольш актыўных беларускіх балельшчыкаў.Як адзначыла адна з вядучых гульцоў беларускай баскетбольнай зборнай Наталля Ануфрыенка, ніякіх інцыдэнтаў на трыбунах яна не заўважыла і не лічыць, што ініцыятыва прыбраць бел-чырвона-бел сцяг зыходзіла ад кагосці з удзельнікаў беларускай дэлегацыі.- Нічога пра гэта не ведаю. Мне проста ў канцы гульні ўдарылі па назе, таму кульгала, мне ўжо было ні да чаго. Былі думкі аб іншым, таму не глядзіш вакол, нічога не заўважаеш.Як адзначае Ігар Шчэкарэвіч, яго не мелі права выводзіць з трыбунаў, бо ён нічога не парушаў, у прыватнасці ў польскім заканадаўстве, па яго словах, гэта не прадугледжана. Такімі паўнамоцтвамі валодае толькі паліцыя, якую арганізатары выклікаць не сталі, адзначыў Шчэкарэвіч.* * *Адзін з найбольш тытулаваных беларускіх баскетбольных трэнераў Аляксандр Шымкавяк лічыць, што ініцыятыва зняць бел-чырвона-белы сцяг з трыбунаў спартовай залы ў Быдгашчы, дзе праходзіў баскетбольны матч паміж беларускай і літоўскай жаночымі зборнымі, хучэй зыходзіла ад прадстаўнікоў беларускай дэлегацыі.- У 1998 годзе мы гулялі ў Германіі, таксама быў чэмпіянат Еўропы, і на парад арганізатары павесілі бел-чыровна-белы сцяг. Наш кіраўнік дэлегацыі, канешне, адразу, бо спрос будзе з яго, была тады Лідзія Сцяпанаўна Шуцкава, бягом да арганізатараў, мы з сабой сцяг прывезлі, таму недзе за 5-10 мінут яго і замянілі. І весь інцындэнт на гэтым быў вычарпаны.Як адзначыў Аляксандр Шымкавяк яму асабіста няма ніякай розніцы пад якім сцягам гуляць, калі гуляе зборная Беларусі.- У кожнага сцяга ёсць свае традыцыі. І я, у прынцыпе, на сімволіку, мякка кажучы, не сільна звяртаю ўвагу. Для мяне галоўнае, што Беларусь выступае, а пад якой сімволікай – гэта няхай палітыкі вырашаюць, я не хачу туды ўлазіць у гэтую палітыку. У краіне прынятая сімволіка і яна павінна, канешне, быць. Якой павінна быць сімволіцы – гэта павінен вырашаць народ, рэферендум.Тым не меньш, выганяць балельшчыкаў з трыбунаў, калі яны нічога не рабілі процізаконнага, канешне, нельга, адзначыў Аляксандр Шымкавяк, дадаўшы, што здзіўлены і па той прычыне, што інцыдэнт адбыўся ў Польшчы, а бел-чырвоны-был сцяг вельмі падобны да дзяржаўнага сцягу гэтай краіны.

* * *Беларускія заўзятары, якія былі выгнаныя польскай аховай з баскетбольнага матчу жаночых зборных Беларусь-Літва, які праходзіў у Быдгашчы ў рамках чэмпіянату Еўропы, будуць складаць скаргу ў пракуратуру.Пра гэта паведаміў юрыст польскага цэнтру "Вольнасць і права" Андрэй Жукавец. З просьбай зняць бел-чырвона-белы сцяг да арганізатараў звярнуўся дзяржаўны трэнер па баскетболе Анатоль Якубенка.- Я падыйшоў да кіраўніцтва аргкамітэта і сказаў, што гэта не дзяржаўны сцяг, таму ён павінен быць прыбраны, а адносна балельшчыкаў не было ніякай размовы.Старшыня арганізацыі Беларуская Нацыянальная Памяць Анатоль Міхнавец лічыць такую прычыну зняцця бел-чырвона-белага сцяга непрымальнай.- Сумна і смешна, калі людзі з вышэйшай адукацыяй, якія ездзяць па свеце, выстаўляюць нашу краіну ў такім святле. Гэта можа казаць толькі пра неадукаванасць і пра нейкі страх за сваю пасаду. Таму што гэта нацыянальны сцяг і таму, калі людзі так робяць, то яны проста ганьбуюць сябе і нашу дзяржаву.Па меркаванню юрыста Андрэя Жукаўца, выгнаннем беларускіх заўзятараў з баскетбольнага матчу быў парушаны артыкул 271-ы крымінальнага кодэксу Рэспублікі Польшча "цялесная нетыкальнасць" і адпаведна польская Канстытуцыя. Скарга па гэтаму інцыдэнту, са слоў юрыста, будзе накіраваная генеральнаму пракурору Польшчы Анджэю Шэрэмету.

Антон Разумоўскі, Радыё Рацыя.


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение