Выстава гродзенскіх мастакоў у Кнышынскім асяродку культуры

Працы гродзенскіх мастакоў, між іншым пейзажы Гарадзеншчыны, а таксама вобраз Маці Божай у графіцы, будуць прадстаўлены на выставе, якая адкрываецца заўтра ( 23 чэрвеня) ў Кнышынскім асяродку культуры, што на Падляшшы.

Пра гэта паведаміў старшыня Таварыства польскіх мастакоў пры непрызнаваным беларускімі ўладамі Саюзе палякаў на Беларусі Станіслаў Кічка.- У нас плануецца мая выстава і майго сябры Андрэя Стурэйкі каля Беластока у гміне Кнышын. Гэта будзе першая выстава – мы з імі яшчэ не працавалі. Адбудзецца яна па запрашэнні спадара Андрэя Садоўскага і пані Ядвігі, якая з’яўляецца дырэктарам гэтага асяродка. Паедзем, пабачым і пазнаёмімся для далейшага супрацоўніцтва.Па словах Станіслава Кічкі, працы сучасных беларускіх творцаў, што раней экспанаваліся ў польскіх выставачных залях ды мастацкіх галерэях, заўсёды прыцягвалі наведвальнікаў сваёй рэалістычнасцю, цікавай тэхнікай выканання і сімволікай.Гражына Шалкевіч, Радыё Рацыя, Гродна


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение