Amnesty International: беспрэцэдэнтнае пагаршэньне сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International у сваёй заяве канстатуе, што праз 6 месяцаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ціск на іншадумства ў гэтай краіне не слабее.

Amnesty International працягвае заклікаць да вызваленьня ўсіх вязьняў сумленьня, якія былі затрыманыя і асуджаныя за мірнае ажыцьцяўленьне свайго права на свабоду сходаў і выказваньне меркаваньняў.Арганізацыя зноў заклікае беларускія ўлады паважаць правы ўсіх зьняволеных і правесьці неадкладнае і бесстароннае расьсьледаваньне абвінавачаньняў у парушэньнях правоў чалавека, якія мелі месца, уключаючы катаваньні і жорсткае абыходжаньне ў месцах пазбаўленьня волі.Апошнія шэсьць месяцаў назіраецца беспрэцэдэнтнае пагаршэньне сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, адзначае Amnesty International. Ключавыя фігуры апазыцыі былі затрыманыя, сталі ахвярамі жорсткага абыходжаньня і былі асуджаныя па выніках несправядлівых судовых працэсаў. Недзяржаўныя арганізацыі, актывісты грамадзянскай супольнасьці і журналісты зазналі перасьлед.На сёньняшні дзень Amnesty International выявіла 12 вязьняў сумленьня ў Беларусі, якія былі асуджаныя ў сувязі з пасьлявыбарнымі пратэстамі. Арганізацыя мяркуе, што сьпіс вязьняў сумленьня можа быць пашыраны, дасьледаваньне кожнага выпадку працягваецца.Amnesty International нагадвае беларускім уладам, што права на справядлівы судовы разбор зьяўляецца асноўным правам чалавека і выступае ў якасьці фундамэнтальнай гарантыі таго, каб людзі не былі несправядліва пакараныя.Сьпіс асобаў, прызнаных Amnesty International вязьнямі сумленьня:Андрэй Саньнікаў    Мікола Статкевіч           Дзьмітры Вус                  Аляксандар АтрошчанкаўЗьміцер БандарэнкаЗьміцер ДашкевічЭдуард ЛобаўАлесь КіркевічПавал СевярынецДзьмітры БуланаўМікіта ЛіхавідФёдар Мірзаянаў

Радыё Свабода