МЗС РФ асудзіў санкцыі Захаду

Увядзенне санкцыяў у дачыненні да Беларусі з боку Захаду непрадуктыўнае. Пра гэта заявіў 21 чэрвеня упаўнаважаны МЗС Расіі па пытаннях правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства права Канстанцін Далгоў на брыфінгу ў Маскве.

"Такая палітыка непрадуктыўная. Якім бы складаным ні быў дыялог з той ці іншай дзяржавай у прававой сферы, гэты дыялог неабходны. Трэба даносіць адпаведную пазіцыю. Празмерны націск, у тым ліку па лініі міжнародных арганізацый, непрадуктыўны", -- сказаў ён.

20 чэрвеня Еўразвяз пашырыў санкцыі супраць Беларусі, увёўшы эмбарга на пастаўкі ў краіну "зброі і матэрыялаў, якія могуць выкарыстоўвацца для ўнутраных рэпрэсій". Акрамя таго, дапоўнены спіс беларускіх чыноўнікаў, неўязных у ЕС, чые актывы ў Еўропе павінны быць замарожаныя.

"Наша Ніва"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение