Рада Эўразьвязу абмяркуе новыя санкцыі адносна афіцыйнага Менска

Рада Эўразьвязу на ўзроўні міністраў замежных спраў абмяркуе 20 чэрвеня сытуацыю ў Беларусі і магчымасьць увядзеньня новых абмежавальных мераў.

Таксама Рада міністраў замежных спраў зноў пацьвердзіць свае абавязацельствы перад беларускім народам і грамадзянскай супольнасьцю краіны, асабліва ў тым, што тычыцца ўзмацненьня кантактаў з ЭЗ на ўзроўні грамадзянаў."ЭЗ глыбока занепакоены пагаршэньнем сытуацыі з правамі чалавека, дэмакратыяй і вяршэнствам закона, і Рада мае намерстрога асудзіць ўтрыманьне ў зьняволеньні, судовыя працэсы і палітычна матываваныя прысуды прадстаўнікам грамадзянскай супольнасьці, незалежных СМІ і палітычнай апазыцыі, у тым ліку былых кандыдатаў у прэзыдэнты ", - гаворыцца ў адмысловым дакумэнце, перадае Інтэрфакс.

Радыё Свабода


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение