Міхалевіч ладзіць акцыю салідарнасці ў Празе

Праз сацыяльныя сеткі кандыдат у прэзідэнты Беларусі на мінулых выбарах Алесь Міхалевіч запрашае на чарговую акцыю салідарнасці з беларускімі палітычнымі вязьнямі ў сталіцы Чэхіі.Акцыя адбудзецца пры падтрымцы беларускай грамады ў Празе, каб чарговы раз нагадаць еўрапейскай супольнасці пра сітуацыю ў Беларусі.- Мы хочам зрабіць так, каб Прага даведалася пра праблемы палітвязняў. Прага – гэта таксама вялікі турыстычны цэнтр, мы гэта будзем рабіць на адной з цэнтральных плошчыў Прагі, дзе звычайна вельмі шмат турыстаў, і мы будзем там раздаваць інфармацыю пра тое, хто такія беларускія палітзняволеныя, чаму яны сядзяць у турме, чаму над імі здзеквуюцца і г.д.Адбудзецца акцыя 17 чэрвеня ў самым цэнтры Прагі. Інфармацыя пра гэтую акцыю распаўсюджваецца праз сацыяльныя сеткі. Алесь Міхалевіч заўважае – сацыяльныя сеткі сёння аб’ядноўваюць беларусаў ды запрашае беларусаў Чэхіі далучыцца да акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.Улад Грынеўскі, Радыё Рацыя.