Грамадзян Беларусі эвакуююць з Йемена

Чацвёра грамадзян Беларусі 13 чэрвеня былі эвакуаваныя з Йемена самалётам МНС Расіі. Пра гэта БелаПАН паведаміла начальнік аддзела прэс-службы ўпраўлення інфармацыі МЗС Беларусі Марыя Ваньшына.Паводле яе слоў, учора раніцай беларусы былі дастаўленыя ў маскоўскі аэрапорт Дамадзедава, дзе іх сустрэлі супрацоўнікі пасольства Беларусі ў Расіі і аказалі ўсю неабходную дапамогу.Як паведаміла Ваньшына, чакаецца, што 14 чэрвеня яшчэ чацвёра беларускіх грамадзян будуць дастаўленыя з Йемена ў Маскву.«Цяжка сказаць, колькі ўсяго беларускіх грамадзян могуць знаходзіцца ў Йемене, бо там няма нашага пасольства. Мы працуем у цеснай каардынацыі з нашымі расійскімі калегамі», — сказала Ваньшына.Ад лютага ў Йемене праходзяць антыўрадавыя выступленні, у якіх, паводле звестак замежных СМІ, загінулі некалькі соцень чалавек.

Наша Ніва


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение