Янка Сычэўскі: "беларусаў заўсёды яднае песня"

Больш чым трыццаць выканаўцаў узялі ўдзел у Свяце Беларускай Культуры ў Беластоку (Польшча). На адкрытай сцэне ў гарадскім парку выступілі салісты і ансамблі з Падляшша, а таксама госці з Беларусі.

Больш чым трыццаць выканаўцаў узялі ўдзел у Свяце Беларускай Культуры ў Беластоку (Польшча). На адкрытай сцэне ў гарадскім парку выступілі салісты і ансамблі з Падляшша, а таксама госці з Беларусі.

Свята мае н е толькі музычеую, але і літаратурную частку, гэта добрая нагода для беларускіх пісьменнікаў, каб сустрэцца з чытачамі, распавесці пра свае новыя кнігі. Апрача таго, свае вырабы прэзентавалі народныя майстры. Можна было купіць абрадавыя ручнікі, плеценыя кошыкі, малюнкі народных мастакоў.

Як адзначыў арганізатар імпрэзы Янка Сычэўскі, свята – гэта магчымасць данесці беларускую культуру да жыхароў Беластока.

- Гэта вельмі важна, каб беларусы падкрэслівалі сваё існаванне, каб умелі сваёй нацыянальнай прыналежнасцю ганарыцца, а не саромецца. Мы адчуваем, што беларусаў заўсёды яднае песня, заўсёды яднае культура, мастацтва.

Канцэрт завяршыўся выступам калектыва “Купалінка” з Мінска.

Свята Беларускай Культуры праводзілася ўжо дваццаць шосты раз. Мерапрыемства мае на мэце прэзентацыю культурнай спадчыны беларускай меншасці ў Польшчы. Галоўны арганізатар Свята - Беларускае грамадска-культурнае таварыства.

Паводле "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение