Фільм Белсату атрымаў дзве ўзнагароды на фестывалі ў Кішынёве

На IX Міжнародным фестывалі дакументальных фільмаў «Chronograf», які скончыўся 30 траўня ў Кішынёве (Малдова), фільм “Лобатамія” Юрыя Хашчавацкага, які ўдзельнічаў у асноўным конкурсе, уганаравалі двойчы.
На IX Міжнародным фестывалі дакументальных фільмаў «Chronograf», які скончыўся 30 траўня ў Кішынёве (Малдова), фільм “Лобатамія” Юрыя Хашчавацкага, які ўдзельнічаў у асноўным конкурсе, уганаравалі двойчы. Фільм створаны тэлеканалам «Белсат» у супрацоўніцтве з замежнымі партнёрамі.

Адна з узнагародаў – прыз глядацкіх сімпатыяў, а другая – адмысловы прыз журы за «экспрэсіўнасць аўтара і ягонае грамадзянскае сумленне». У конкурснай праграме фестывалю, акрамя “Лобатаміі”, ўдзельнічалі 28 фільмаў з 19 краінаў. Фільм “Лобатамія”, які знялі рэжысёр Юрый Хашчавацкі ды аператар Валерый Булдык, паказвае жахлівую палітыку “братняй краіны” ў дачыненні да сваіх суседзяў. На прыкладзе гучных канфліктаў апошніх гадоў, між іншага, расейска-грузінскай вайны, аўтар паказвае, што ў сучасным свеце скальпель у руках хірурга замянілі сродкі масавай інфармацыі, а ў ролі псіхіятраў выступаюць палітыкі. «Лобатамія» – гэта ўнікальныя кадры расейска-грузінскага канфлікту 2008 г., якія аўтар атрымаў з МЗС Грузіі. Такою жнівеньская вайна засталася ў памяці грузінскага народу. Аўтар супастаўляе гэтыя здымкі з тым, што бачылі на экранах сваіх тэлевізараў гледачы ў Расеі. У стужцы Хашчавацкі спрабуе зразумець, чаму жыхары постсавецкіх краінаў так лёгка паддаюцца маніпуляцыям з боку медыяў. Наступствы хірургічнага ўмяшання пры лобатаміі настолькі сур’ёзныя, што ўлады СССР забаранілі практыкаваць яе ўжо ў 1950 г., бо “лобатамія ператварае хворага чалавека ў поўнага ідыёта”. Назва фільма паходзіць ад назвы нейрахірургічнай аперацыі, падчас якой разразаюць нервовыя валокны, што лучаць лобныя долі мозгу са структурамі прамежкавага мозгу. Яе мэта – зменшыць эмацыйныя працэсы, якімі звычайна суправаджаюцца думанне і ўзгадванне. Адзін з асноўных пабочных эфектаў лобатаміі – пацыент губляе пачуццё, што ён той самы чалавек, якім быў учора і будзе заўтра.

Прэс-служба тэлеканала "Белсат"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение