Алег Хаменка: “Беларусы ў Польшчы такія, якімі б я хацеў бы бачыць усіх беларусаў у Беларусі”

Лідар гурта “Палац”, які сёлета стаў хедлайнерам на этнаграфічным фэсце з цыкла “Культура на музейных сходах” у Гайнаўцы, распавёў пра фестываль, а таксама пра беларусаў Падляшша ды “Басовішча”.

Лідар гурта “Палац”, які сёлета стаў хедлайнерам на этнаграфічным фэсце з цыкла “Культура на музейных сходах” у Гайнаўцы, распавёў пра фестываль, а таксама пра беларусаў Падляшша ды “Басовішча”.

– Беларусы ў Польшчы такія, якімі б я хацеў бы бачыць усіх беларусаў у Беларусі. Яны шчырыя, адкрытыя, і нават, калі спяваюць не зусім прафесійна, то робяць гэта з душою. Яны і сустрэнуць, і параяць, і прыедуць, яшчэ раз паўтораць. Яны вельмі працавітыя, таленавітыя, і тое, што могуць, заўсёды робяць. Гэта адказнасць, якая ёсць у беларусаў, што жывуць якраз на Беласточчыне. Я заўсёды гавару: «Вучыцеся, як я дамаўляюся з людзьмі!» На Беласточчыне ніколі, як ёсць якая-небудзь праблема, людзі не скінуць гэта на чужыя плечы. Тут беларусы заўсёды гавораць: «Я не здолеў». А ў нас любяць казаць: «Нам не даюць, нас прыціскаюць!» – вось гэтак гавораць у Беларусі...

Фестываль музыкі Маладой Беларусі «Басовішча 2011» сёлета пройдзе 22-24 ліпеня ў Гарадку на Беласточчыне. На думку Алега Хаменкі, фэст надзвычай уплывае на развіццё маладой музычнай культуры Беларусі, таму арганізатары заклікаюць прыкладаць намаганні для яго ўдасканальвання.

– Мы марым пра вельмі высокі ўзровень для «Басовішча» і планку мы ставім надзвычайна высокую. Яе, можа, час ад часу трэба і панізіць, але зрабіць тое трэба, каб было якасна і зразумела. Усе гэтыя рэчы і цяпер існуюць, але «Басовішча» будзе і будзе выдатным як заўсёды. Ці ўплывае цяпер «Басовішча» на развіццё маладой музычнай культуры Беларусі? Надзвычайна ўплывае гэты фестываль...

"Радыё Рацыя"