Білборды Радыё Рацыя - на шляху ў Беларусь

Навіны – штогадзінна. Аб’ектыўна пра рэальнае. Чарговая рэкламная акцыя Радыё Рацыя. Білборды з рэкламным слоганам Радыё Рацыя з’явіліся на трасах, якія вядуць да ўсіх пагранпераходаў з Беларуссю: у Кузніцы, Баброўніках, Тэрэспалі і Палоўцах.

Навіны – штогадзінна. Аб’ектыўна пра рэальнае. Чарговая рэкламная акцыя беларускага Радыё Рацыя. Білборды з рэкламным слоганам Радыё Рацыя з’явіліся на трасах, якія вядуць да ўсіх пагранпераходаў з Беларуссю: у Кузніцы, Баброўніках, Тэрэспалі і Палоўцах.

Білборды вельмі прыкметныя, на іх пазначаны хвалі 98,1 FM і 99,2 FM, на якіх можна паслухаць беларускае Радыё Рацыя на Беласточчыне, Гродзеншчыне і Брэстчыне, а таксама адрас у Інтэрнэце www.racyja.com, дзе можна слухаць радыёперадачы он-лайн.

- Акцыя білбордаў была арганізавана для беларусаў, якія прыязджаюць у Польшчу, - кажа Яўген Вапа, старшыня Управы беларускага Радыё Рацыя. - Білборды могуць пабачыць і тыя, хто едзе ў Польшчу, і тыя, хто вяртаецца ў Беларусь.

Яўген Вапа паведаміў, што білборды беларускага Радыё Рацыя будуць вісець на працягу года, кожныя некалькі месяцаў будзе змяняцца іх графічны дызайн і, магчыма, рэкламныя слоганы.

"Радыё Рацыя"