У Кіеве паказалі фільм пра Аўтуховіча

У Кіеве прайшоў паказ фільма беларускага рэжысёра Вольгі Мікалайчык “Падарожжа па бясконцай вайне”, прысвечанага беларускаму палітвязну Мікалаю Аўтуховічу.
У Кіеве прайшоў паказ фільма беларускага рэжысёра Вольгі Мікалайчык “Падарожжа па бясконцай вайне”, прысвечанага беларускаму палітвязну Мікалаю Аўтуховічу.

Па словах старшыні Руху салідарнасці “Разам” Вячаслава Сіўчыка, заля ў кіеўскім Доме кіно сабрала шматлікіх гасцей, у тым ліку прадстаўнікоў каля пятнаццаці палітычных партый Украіны. Да іх у першую чаргу быў накіраваны зварот, між іншым, аб стварэнні арганізацый па падтрымцы Беларусі:

- Таксама быў зварот да прадстаўнікоў палітычных партый, каб яны дзевятнаццатага чэрвеня, будзе шэсць месяцаў “крывавай нядзелі” 19 снежня 2010, правялі пікетаванне беларускай амбасады з лозунгам “Свабоду палітвязням!” і расійскай амбасады з лозунгам “Рукі прэч ад Беларусі!”. Пасля выступіла рэжысёр Вольга Мікалайчык, якая адзначыла, што гэты фільм не толькі пра лёс Мікалая Аўтуховіча, а яшчэ і пра тое, што трапіць за краты ў сучаснай Беларусі, можа хто заўгодна.

Удзел у мерапрыестве ўзялі і прадстаўнікі Беларусі, між іншымі, Аляксандр Макаеў, Алег Волчак і Аляксандр Камароўскі. Паказ фільма быў арганізаваны Рухам салідарнасці “Разам” у супрацоўніцтве са структурамі, якія ўваходзяць у Беларускі незалежніцкі блок.

Яна Запольская, "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение