55-гадовы юбілей хору “Васілёчкі”

У Пачатковай школе №3 з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Бельску-Падляшскім 55-годдзе мастацкай дзейнасці святкаваў хор “Васілёчкі”. Адзін з cамых вядомых калектываў беларускага аматарскага мастацкага руху на Падляшшы быў заснаваны ў 1964 годзе, але назву атрымаў толькі ў 1973 годзе.

“Была такая песня “Васілёчкі,” – успамінае былы шматгадовы кіраўнік “Васілёчкаў” Сяргей Лукашук

– Я знайшоў песню “Васілёчкі” беларускага кампазітара Міколы Куліковіча, які жыў у ЗША. Вельмі спадабалася яна мне. Я яе апрацаваў для змешанага хору. І такім чынам хор узяў назву ад назвы гэтай песні.

Бельскі хор “Васілёчкі” цягам 55 гадоў даў больш за 1200 канцэртаў у Польшчы ды па-за межамі краіны.

Давід Гайко, "Беларускае Радыё Рацыя"