Як паведамляе прэс-служба беларускай дыпмісіі, у мерапрыемстве ўзялі ўдзел дзеячы навукі і культуры Польшчы, прадстаўнікі беларускай дыяспары і грамадскасці Варшавы, беларускія дыпламаты, выкладчыкі і студэнты ўніверсітэта, а таксама прадстаўнікі Беларускага фонду культуры і таварыства "Беларусь-Польшча", якія прыбылі з Беларусі. На прэзентацыя выступілі пасол Беларусі ў Польшчы Віктар Гайсёнак, дэкан філалагічнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта Самбор Груча, госці з Беларусі. У рамках мерапрыемства быў прадэманстраваны фільм вытворчасці кінастудыі "Беларусьфільм" "Свет Караткевіча". Кніга Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха" ў новым выданні была перададзена пасольствам бібліятэцы Варшаўскага ўніверсітэта, а таксама будзе перададзена ў бібліятэкі Беластоцкага, Люблінскага і Альштынскага ўніверсітэтаў.
13.02.2018
Скарынаўская бібліятэка ў Лондане