У Вроцлаве адкрылася выстава беларускай культуры

Мастак Алесь Марачкін і кіраўнік уроцлаўскай фундацыі «За вашу й нашу вольнасьць» Мікалай Іваноў.31 траўня ў польскім Вроцлаве ў пасажы “Ossolineleum” на галоўнай гарадской плошчы Рынак адбылося адкрыццё Дзён беларускай культуры. Доўжацца яны будуць да 5 чэрвеня.
31 траўня ў польскім Вроцлаве ў пасажы “Ossolineleum” на галоўнай гарадской плошчы Рынак адбылося адкрыццё Дзён беларускай культуры. Доўжацца яны будуць да 5 чэрвеня. Іх арганізатарамі выступіла польская фундацыя “За вашу і нашу вольнасць”, а таксама мясцовы ўрад Вроцлава. Ініцыявалі правядзенне Дзён беларускія студэнты, якія вымушаныя вучыцца па-за межамі Беларусі.

Дні распачаліся адкрыццём выставы сучаснага жывапісу Беларусі.

Мастак Алесь Марачкін і кіраўнік вроцлаўскай фундацыі "За вашу і нашу вольнасць" Мікалай Іваноў

На адкрыццё выставы прыйшлі больш за сто чалавек. Выступіў з прамовай мастак Алесь Марачкін і кіраўнік фундацыі Мікалай Іваноў. На адкрыцці быў Аляксандар Мілінкевіч. У межах Дзён пройдуць канцэрты і вечары салідарнасці. Будзе паказаны спектакль “Правінцыя” гарадзенскага тэатру. На жаль, не здолелі выехаць з Беларусі запрошаныя акторы Купалаўскага тэатру. Яны меліся паказаць пастаноўку “Пінская шляхта”. Адзін з арганізатараў Дзён беларускай культуры Арцём Дубскі: “Мушу адзначыць, што цікаваць да нашых мерапрыемстваў у палякаў вялікая. Заля, дзе разгарнулася выстава, была поўнай людзей”. 24 траўня ля гарадской Ратушы Вроцлава арганізатары Дзён разгарнулі фотавыставу “Вольнасць па-беларуску”. Яна была прысвечана прэзідэнцкім выбарам у Беларусі 2006 і 2010 гадоў.

"Радыё Свабода"