У Беластоку распавялі пра габрэяў Беларусі

Лекцыя пра яўрэяў у Беларусі прагучала ў Беластоцкім універсітэце. Прафесар-гісторык Барбара Стэмпнеўская-Гользер распавяла пра становішча яўрэйскага насельніцтва ў дзевятнаццатым стагоддзі.

У тыя часы адносіны між беларусамі і яўрэямі былі прыязныя. Аднак абмежаваныя толькі гандлем. Як адзначыла прафесар Барбара Стэмпнеўская-Гользер, некаторыя гарады Беларусі былі населеныя яўрэймі ў значнай колькасці:

– Найбольш значнымі былі Гродна, Брэст – там адбываліся рабінацкія суды. Вільня была вельмі вялікім інтэлектуальным асяродкам. Былі яшчэ такія мястэчкі, пра якія сёння мы ўжо амаль не памятаем, напрыклад Зэльва ў Беларусі. Яно было вядомае вялікімі ярмаркамі, было населена вялікай колькасцю яўрэяў. Быў яшчэ Копысь, дзе функцыянавала друкарня.

Напрыканцы XIX стагоддзя на тэрыторыі сучаснай Беларусі пражывала амаль мільён яўрэяў. Царскія ўлады вельмі варожа ставіліся да іх. Гэта выклікала масавыя пагромы і эміграцыю яўрэйскага насельніцтва на сучасную тэрыторыю Польшчы і  Беларусі.

Лукаш Леанюк, "Радыё Рацыя"