І тут жывуць людзі

Першая імпрэза з цыклу “І тут жывуць людзі” прайшла ў Янаве каля Нарвы (Польшча). Зайгралі між іншым беларускія калектывы “Калінка” і “Нарва”. У час канцэртаў можна было таксама набыць вырабы народнага мастацтва і беларускія кнігі.

У мерапрыемстве ўдзельнічалі жыхары Янава і навакольных вёсак. Колькасць зацікаўленых мерапрыемствам здзівіла саміх арганізатараў. Для прысутных не хапала месца ў зале вясковага клуба. Як адзначыў Тамаш Тіханюк, з Беларускага музея ў Гайнаўцы, фэсты гэтага тыпу паказваюць, што не толькі ў гарадах існуе культурнае жыццё.

- Кожны раз калі рыхтуем такі фэст “І тут жывуць людзі” стараемся яго зрабіць у такой мясцовасці, у якой ніколі альбо даўно нічога не адбывалася ў культурным жыцці. Людзі хочуць пачуць беларускую музыку, беларускую мову, часам і патанцаваць, і паспяваць.

Чарговы фэст з цыклу “І тут жывуць людзі” адбудзецца 24 ліпеня ў Свінароях каля Нараўкі. А ўжо ў суботу ў Гайнаўцы канцэрт у рамках праекта “Культура на лесвіцах музея”.

Лукаш Леанюк, "Радыё Рацыя"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение