У Кіеве пакажуць фільм, прысвечаны палітвязню Аўтуховічу

31 траўня ў Кіеве, у Доме Кіно, адбудзецца прэзентацыя фільма беларускага рэжысёра Вольгі Мікалайчык “Падарожжа па бясконцай вайне”. Аб гэтым Рацыі паведаміў старшыня Руху Салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык.
31 траўня ў Кіеве, у Доме Кіно, адбудзецца прэзентацыя фільма беларускага рэжысёра Вольгі Мікалайчык “Падарожжа па бясконцай вайне”. Аб гэтым Рацыі паведаміў старшыня Руху Салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык.

Фільм прысвечаны лёсу Мікалая Аўтуховіча – героя афганскай вайны, у мінулым паспяховага бізнесоўца, аднаго з лідараў прадпрымальніцкага руху, які сёння з’яўляецца беларускім палітвязнем:

- Асновай фільма ёсць рэзанансны палітычны працэс над Аўтуховічам і яго пабрацімамі, што адбыўся ў Вярхоўным судзе Беларусі вясной 2010 года. Карціна абвяргае міфы, што існуюць у краіне наконт сітуацыі ў Беларусі. На прэзентацыю гэтай карціны прыедзе творчая група разам з рэжысёрам, лідары прадпрымальніцкага і афганскага рухаў, праваабаронцы з Беларусі. Запрашэнні разасланыя па асноўных палітычных партыях Украіны і грамадскіх арганізацыях. Мы спадзяемся, што 31-га будзе досыць прадстаўнічая зала пры прэзентацыі гэтага фільма.

“Справа Аўтуховіча трохі адыйшла на другі план, але трэба памятаць пра лёс гэтага мужнага чалавека, які сядзіць за Беларусь”, - кажа Вячаслаў Сіўчык.

Мерапрыемства ў Кіеве арганізуецца Рухам салідарнасці “Разам” у супрацоўніцтве са структурамі, якія ўваходзяць у Беларускі незалежніцкі блок.

Яна Запольская, "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение