“Рэпарцёры без межаў” выказалі занепакоенасць у сувязі з ануляваннем візы Яўгену Вапу

Кіраўніцтва міжнароднай арганізацыі “Рэпарцёры без межаў” занепакоена дзеяннямі беларускіх уладаў у дачыненні да старшыні ўправы Радыё Рацыя Яўгена Вапы.

Кіраўніцтва міжнароднай арганізацыі “Рэпарцёры без межаў” занепакоена дзеяннямі беларускіх уладаў у дачыненні да старшыні ўправы Радыё Рацыя Яўгена Вапы.

Кіраўнік бюро Еўропы і краін былога Савецкага Саюзу арганізацыі “Рэпарцёры без межаў” Ёхан Бір падкрэслівае, што гэтае рашэнне беларускіх уладаў можна тлумачыць толькі наяўнасцю чорных спісаў, куды ўваходзяць непажаданыя для рэжыму грамадзяне іншых дзяржаў.

Мы даведаліся сёння раніцаю, што Яўгена Вапу не ўпусцілі ў Беларусь. Мы лічым гэта незаконным крокам, які проста паказвае, што ў Беларусі ёсць свае “чорныя спісы”, што на палітычнай глебе, цалкам беззаконна магчыма ўсё – могуць не пусціць у краіну журналіста, могуць судзіць і пасадзіць. Усё больш мы бачым толькі адно ў Беларусі – самавольства і палітычныя рэпрэсіі.

Ёхан Бірн зазначае, што Беларусь, якая і раней не была эталонам што да свабоды слова, пасля 19 снежня 2010 года яшчэ больш узмацніла ціск на незалежную прэсу.

З нагоды анулявання візы Яўгену Вапу МЗС Польшчы прыняло заяву:

Міністэрства замежных спраў Польшчы заклапочанае ануляваннем беларускай візы журналісту Яўгену Вапу, старшыні ўправы Радыё Рацыя.

Лічым гэты інцыдэнт за чарговы, разам з арыштам Андрэя Пачобута, крокам беларукіх уладаў, скіраваны супраць свабоды слова. Гэтыя абмежаванні лічым парушэннем асноўных грамадзянскіх свабод і правоў.

Забарона ўезду ў Беларусь для Вапы пацвярджае, што рэжым імкнецца да абмежавання доступу грамадзян да незалежнай інфармацыі ў часе, калі ў Беларусі паглыбляецца гаспадарчы крызіс і працягваюцца рэпрэсіі супраць апазіцыі.

Міністэрства замежных спраў Польшчы

“Радыё Рацыя”