"Серебряная свадьба", Нагуаль і Drum Ecstasy запалілі Варшаву!

Падчас барабаннага экстазу нават пачаўся дождж, але людзі танчылі, як вар'яты! Так прайшло адкрыццё выставы беларускіх мастакоў у самай паспяховай галерэі сучаснага мастацтва "Захэнта" ў польскай сталіцы.

Падчас барабаннага экстазу нават пачаўся дождж, але людзі танчылі, як вар'яты!

Так прайшло адкрыццё выставы беларускіх мастакоў у самай паспяховай галерэі сучаснага мастацтва "Захэнта" ў польскай сталіцы. Гук разносіўся на ўвесь цэнтр, і пляцоўка была ад пачатку да канца канцэрта поўная людзей, якія весяліліся і скакалі пад музыку ўсе 4.5 гадзіны канцэрту! Спачатку выступіла "Серебряная свадьба", потым - "Нагуаль", і на салодкае пакінулі "Drum Ecstasy".

На выставе пад назвай "Адчыняючы дзверы? Беларускае мастацтва сёння" можна будзе ўбачыць творы такіх беларускіх мастакоў як Лена Давідовіч, Алег Юшко, Аляксандр Камароў, Марына Напрушкіна, Сяргей Шабочын і Максім Тымінка.

Выстава будзе працаваць ў галерэі "Захэнта" да 20 жніўня.

"Еўрарадыё"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение