Яўгену Вапу анулявалі беларускую візу

Старшыні ўправы "Радыё Рацыя" Яўгену Вапу пры перасячэнні польска-беларускай мяжы беларускія памежнікі анулявалі візу, не прапусціўшы такім чынам на тэрыторыю Беларусі, куды ён накіроўваўся па службовых справах.

Старшыні ўправы "Радыё Рацыя" Яўгену Вапу пры перасячэнні польска-беларускай мяжы беларускія памежнікі анулявалі візу, не прапусціўшы такім чынам на тэрыторыю Беларусі, куды ён накіроўваўся па службовых справах.

Ад тлумачэння прычын такога рашэння беларускія памежнікі адмовіліся, сказаўшы толькі, што з гэтым пытаннем цяпер трэба звяртацца ў амбасаду Рэспублікі Беларусь у Польшчы.

- Гэта звязана з тым, што робіцца ў незалежнай інфармацыйнай прасторы і выклікае менавіта такую рэакцыю, - пракаментаваў здарэнне Яўген Вапа. - Бо не бачу іншых прычынаў адмаўлення ва ўездзе ў Беларусь, калі маю службовую візу, атрыманую па запрашэнні Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Я збіраўся ехаць у Мінск, каб між іншым набываць і кніжкі, якія патрэбныя тут на Беласточчыне, і кампакт дыскі. Крыўдна, што духоўная Бацькаўшчына вось такім чынам глядзіць на беларусаў, якія жывуць па-за межамі Беларусі.

Прэсавы сакратар беларускай амбасады Аляксей Зелянко быў здзіўлены фактам анулявання візы Яўгену Вапу, паабяцаў высветліць справу.

Намеснік старшыні камісіі па замежных справах у польскім Сойме Роберт Тышкевіч, якому неаднойчы адмаўлялі ва ўездзе ў Рэспубліку Беларусь, звязвае ануляванне візы для Яўгена Вапы з ягонай журналісцкай дзейнасцю.

- Гэта чарговы выпадак, калі ў Беларусь не можа ўехаць журналіст. Я б гэта разглядаў у звязку з тымі функцыямі, якія Яўген Вапа выконвае ў беларускіх медыях у Польшчы, маю на ўвазе тыднёвік «Ніва» і Радыё Рацыя. Выглядае, што беларуская ўлада абрала курс на самаізаляцыю. Успрымаем гэта з непакоем і пачуццём трывогі, бо Беларусь робіцца ўсё больш закрытай.

Валянціна Лаеўская, “Радыё Рацыя”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение