У Вільні нагадалі пра падзеі 19 снежня ў Мінску

19 траўня ў Вільні, каля беларускай амбасады прайшла акцыя, якая нагадала пра падзеі 19 снежня 2010 г. у Мінску, калі была жорстка разагнана мірная акцыя пратэсту апазіцыі супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

У рамках акцыі была зладжана, між іншага, фотавыстава здымкаў, што паказваюць падзеі на плошчы 2010 г., – кажа адзін з арганізатараў мерапрыемства Юры Алейнік:

– На фотаздымках былі адлюстраваны тыя падзеі, якія мелі месца 19 снежня. Таксама мы заклікалі людзей – віленчукоў-беларусаў, якія прымалі ўдзел у акцыі, падпісаць паштоўкі палітзняволеным. Людзі з ахвтнасцю падпісваліся. Прысутнічалі прадстаўнікі штабоў кандыдатаў у прэзідэнты Андрэя Саннікава і Уладзіміра Някляева, былі студэнты ЕГУ і беларусы Вільні.

Акцыя ў Вільні была зладжана грамадзянска-палітычным прадстаўніцтвам Беларусі ў Літве і Бюро Салідарнасці, якое месціцца ў Варшаве.

Ганна Шайкоўская, "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение