У Вільні прэзентуюць кнігу пра беларусаў у Літве

У Таварыстве беларускай культуры ў Літве 29 траўня адбудзецца прэзентацыя выдання Аляксандра Адамковіча "Беларусы ў Літве: учора і сёння. Кніга І", якая распавядае пра жыццё ды гісторыю “беларускай Літвы”.

Алесь Адамковіч

Паводле аўтара, гэта толькі першая кніга з серыі, якую ён плануе прысвяціць віленскай тэматыцы. Агулам мяркуецца выдаць 4–5 тамоў. Зараз да выдання выхтуецца другі том, дзе акцэнтуецца рэлігійная тэматыка.

- Мяркую прысвяціць кнігу беларускім святарам і беларускаму рэлігійнаму жыццю Віленшчыны ў 20-30 гады. Спробы сярод праваслаўнага насельніцтва ў справе беларусізацыі царкв, гэта і спробы каталіцкага насельніцтва і перадусім каталіцкіх дзеячоў па беларусізацыі каталіцкага касцёла, гэта і спроба адраджэння ўніяцкай царквы і накіраванне яе ў рэчышча беларускасці. Аб гэтым пойдзе размова ў другой кнізе.

Выданне серыі стала магчымым, дзякуючы фінансавай падтрымцы ананімнага мецэната, што хаваецца пад псеўданімам Зміцер Віленскі, які прыняў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы кнігі да друку.

Улад Грынеўскі, "Радыё Рацыя"